Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Лінгвістычная віктарына "Багата, родная ты мова..."

Дата: 29 ноября 2024 в 21:19
Автор: Жарина Т. Е.
24 просмотра

28 лістапада ў рамках правядзення дэкады беларускай мовы і літаратуры вучні 8 "А" і 8 "В" класаў сярэдняй школы 45 г.Гомеля прынялі ўдзел у лінгвістычнай віктарыне "Багата, родная ты мова...".

Свята падрыхтавалі настаўнікі Парахаўнік М.С. і Савельева С.В.
Галоўная мэта мерапрыемства - дапамагчы вучням адчуць глыбіню, багацце роднай беларускай мовы.
У якасці эпіграфа ўзяты словы П.Панчанкі:
    Ці плачу я, ці пяю,
    Ці размаўляю з матуляю,
    Песню сваю, мову сваю
    Я да грудзей прытульваю.
Рабяты праверылі і паглыбілі веды па тэмах: "Беларускі край", "Цуды націску", "Словы-сваякі", "Востраму на язык", "Аднолькавыя, але чужыя", "Як правільна сказаць, калі..." і іншых.
Пераможцамі сталі  вучні 8 "А" класа (каманда "Зорачкі").

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.