Сустрэча вучняў 10 класа з паэтсай Галiнай Iльiнiчнай Гузянковай

Дата: 30 ноября 2025 в 23:31
Автор: Жарина Т. Е.
15 просмотров

У межах правядзення дэкады беларускай мовы i лiтаратуры, рускай мовы i лiтаратуры адбылася творчая сустрэча вучняў 10 класа з паэтсай Галiнай Iльiнiчнай Гузянковай.

Рабяты рыхтавалiся да мерапрыемства: вывучылi на памяць вершы, падрыхтавалi пытаннi.
Асаблiва крануў чытачоў да глыбiнi душы сваiм глыбокiм фiласофскiм зместам верш "Бяроза". Пытаннi дабра i зла, чалавечнасцi i жорсткасцi, вайны i мiру пераплятаюцца ў творы. Але жыццё перамагае смерць!
   I стаiць бяроза, белы помнiк,
   Заплацiўшы смерцю за жыццё.

Галiна Iльiнiчна пазнаёмiла рабят з цiкавымi фактамi са сваёй бiяграфii, расказала, як нараджаюцца вершы, прачытала творы рознай тэматыкi. Спадабаўся слухачам i пераклад верша К.Сiманава "Жди меня", за якi паэтэса атрымала на конкурсе ўзнагароду.
Пазнаёмiўшыся з вершамi Г.Гузянковай, паслухаўшы iх у выкананнi аўтара, вучнi ўпэўнiлiся ў праўдзiвасцi слоў:
   Я вершы збiрала ў сваiм наваколлi...
         *       *      *      *       *
    Я лесвiцу ў неба збудую са слоў
    Мiж кветак у лузе, у жыце на полi...
Знаёмства з творамi Галiны Iльiнiчны Гузянковай дапамагло рабятам у каторы раз упэўнiцца, наколькi вобразная, багатая, мiлагучная наша беларуская мова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.