-
- Военно-патриотическое воспитание
- Шестой школьный день
- Объединения и секции
- Школа Активного Гражданина
- Безопасность жизнедеятельности
- Планы работы в шестой школьный день
- Информационные и классные часы
- График дежурства классов по школе
- Загруженность спортивного зала
- Комплексно-целевая программа "Здоровье"
- Школьная служба медиации
- Молодежь против наркотиков
-
- Реквизиты школы
- График приёма по личным вопросам и дежурства администрации школы
- График дежурства администрации школы по субботам
- Отдел образования, спорта и туризама администрации Железнодорожного района г.Гомеля
- Сайты вышестоящих организаций
- Административные процедуры
- Образцы заявлений
- Графики приема и "прямых телефонных линий" вышестоящих организаций
Зямлі пасожскай песеннае слова.
22 лютага ў рамках Міжнароднага Дня роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага і ў нас у Беларусі, члены літаратурнага аб’яднання “Раднікі” сумесна з бібліятэкай-філіялам №4 і вучнямі 9 ”А” СШ №45 правялі мерапрыемства “Зямлі пасожскай песеннае слова”.
Вядучыя Людміла Стахавец і Ірына Маркава распаведалі аб гісторыі ўзнікненні гэтага свята.
На мерапрыемства былі запрошаны вядомыя гомельскія паэты Дар’я Дарошка (Таццяна Чараухіна), Уладзімір Чараухін і Ала Бялькова. Яны з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх Міжнародных літаратурных конкурсаў, выпусцілі па некалькі сваіх паэтычеых зборнікаў. Таццяна Леанідаўна, Уладзімір Васільевіч і Ала Анатольеўна добра ведаюць родную беларускую мову, любяць яе, думаюць і пішуць на ёй.
Вучням і прысутным раднікоўцам госці расказалі пра сябе, падзяліліся ўспамінамі аб конкурсах, якія для іх аказаліся найбольш важнымі і запамінальнымі, прачыталі свае творы.
Школьнікі таксама чыталі ўпадабаныя вершы паэтаў, задавалі ім пытанні, на якія пачулі цікавыя і павучальныя адказы.
Свае ўраджанні аб творчасці прысутных літаратараў выказалі Надзея Дзмітрыева, Анатоль Кавалёў і Галіна Гузянкова.
Гасцям сустрэчы былі ўручаны невялікія падарункі, а Таццяну Леанідаўну павіншавалі кветкамі, бо ў яе 23 лютага дзень нараджэння. Таксама нечаканым і прыемным падарункам аказаліся для Таццяны і Ўладзіміра Чараухіных дзве песні на іх вершы ў выкананні Людмілы Стахавец.
За чаяваннем, якое адбылося ў канцы сустрэчы, усе разам прыйшлі да агульнага меркавання, што такія сумесныя сустрэчы творчых людзей і падрастаючага пакалення адназначна патрэбныя, бо яны даюць свае вынікі, няхай нават і сціплыя на пачатку. Гэта ўжо добра, калі дзеці разам з дарослымі гаварылі на роднай мове, успаміналі беларускія словы. А калі будзе гучаць беларуская мова, то і будзе жыць беларускі народ!
Людміла Стахавец, кіраўнік ЛітО “Раднікі”
Телефоны: +375 232 28-92-86, +375 232 28-93-28, +375 232 25-07-06, +375 232 22-11-47, +375 232 28-96-28, +375 232 28-94-28, +375 232 28-91-28, +375 232 21-60-46, +375 232 21-60-57
Email: school45@jdroo.by