Вынiкi Тыдня роднай мовы

Дата: 26 сентября 2022 в 13:56
Автор: Жарина Т. Е.
118 просмотров

Сення вучнi 4"В" класа падвялi вынiкi Тыдня роднай мовы.
На працягу Тыдня дзецi з задавальненнем выконвалi разнастойныя заданнi, якiя дапамаглi iм яшчэ блiжэй дакрануцца да нашай мiлагучнай мовы.

Вучнi слухалi песнi, чыталi розныя вершы, малявалi i апiсвалi свае работы, разабралi значэнне прыказак i прымавак. Вельмi зацiкавiла гульня "Перакладчык" у ходзе правядзення якой, вучнi карысталiся слоўнiкам, а ў вынiку самi знаходзiлi пераклад дагэтуль незнаёмага слова. Кульмiнацыяй стала "Скарбонка ветлiвых слоў", якую вучнi  самастойна стварылi. Надзейнымi памочнiкамi iм ў гэтай справе былi бацькi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.