Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Зямлі пасожскай песеннае слова.

Дата: 24 февраля 2024 в 20:22
Автор: Жарина Т. Е.
43 просмотра

22 лютага ў рамках Міжнароднага Дня роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага і ў нас у Беларусі, члены літаратурнага аб’яднання “Раднікі” сумесна з бібліятэкай-філіялам №4 і вучнямі 9 ”А” СШ №45 правялі мерапрыемства “Зямлі пасожскай песеннае слова”.

Вядучыя Людміла Стахавец і Ірына Маркава распаведалі аб гісторыі ўзнікненні гэтага свята.
На мерапрыемства былі запрошаны вядомыя гомельскія паэты Дар’я Дарошка (Таццяна Чараухіна), Уладзімір Чараухін і Ала Бялькова. Яны з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх Міжнародных літаратурных конкурсаў, выпусцілі па некалькі сваіх паэтычеых зборнікаў. Таццяна Леанідаўна, Уладзімір Васільевіч і Ала Анатольеўна добра ведаюць родную беларускую мову, любяць яе, думаюць і пішуць на ёй.
Вучням і прысутным раднікоўцам госці расказалі пра сябе, падзяліліся ўспамінамі аб конкурсах, якія для іх аказаліся найбольш важнымі і запамінальнымі, прачыталі свае творы.
Школьнікі таксама чыталі ўпадабаныя вершы паэтаў, задавалі ім пытанні, на якія пачулі цікавыя і павучальныя адказы.
Свае ўраджанні аб творчасці прысутных літаратараў выказалі Надзея Дзмітрыева, Анатоль Кавалёў і Галіна Гузянкова.
Гасцям сустрэчы былі ўручаны невялікія падарункі, а Таццяну Леанідаўну павіншавалі кветкамі, бо ў яе 23 лютага дзень нараджэння. Таксама нечаканым і прыемным падарункам аказаліся для Таццяны і Ўладзіміра Чараухіных дзве песні на іх вершы ў выкананні Людмілы Стахавец.
За чаяваннем, якое адбылося ў канцы сустрэчы, усе разам прыйшлі да агульнага меркавання, што такія сумесныя сустрэчы творчых людзей і падрастаючага пакалення адназначна патрэбныя, бо яны даюць свае вынікі, няхай нават і сціплыя на пачатку.  Гэта ўжо добра, калі дзеці разам з дарослымі гаварылі на роднай мове, успаміналі беларускія словы. А калі будзе гучаць беларуская мова, то і будзе жыць беларускі народ!
                                                                     Людміла Стахавец, кіраўнік ЛітО “Раднікі”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.